Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі сябра Каардынацыйнай рады, сузаснавальніцу «Маршыруй, дзетка» Сьвятлану Гатальскую


Сьвятлана Гатальская, архіўнае фота
Сьвятлана Гатальская, архіўнае фота

10 кастрычніка затрымалі сузаснавальніцу ініцыятывы «Маршыруй, дзетка», сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Сьвятлану Гатальскую.

Яе затрымалі ў Менску, але не падчас «жаночага дэмаршу», павезьлі ў Маскоўскі РУУС, паведамляе праваабаронца Міхаіл Мацкевіч.

Сьвятлана Гатальская — сузаснавальніца ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!», якая працуе над прыняцьцем у краіне комплекснага закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.

Сьвятлана Гатальская ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў краіне, створанай з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў Літве. Першае пасяджэньне Рады прайшло 19 жніўня. На наступны дзень Генпракуратура паведаміла, што па факце стварэньня і дзейнасьці КР распачатая справа паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы).

2 верасьня Сьвятлану Гатальскую выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт Беларусі па гэтай крымінальнай справе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG