Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады распачалі больш за 300 крымінальных спраў супраць апанэнтаў


Сілавікі затрымліваюць людзей падчас пратэсту ў Горадні, 27 верасьня
Сілавікі затрымліваюць людзей падчас пратэсту ў Горадні, 27 верасьня

Ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі ўлады завялі больш за 300 крымінальных спраў на ўдзельнікаў прэзыдэнцкай гонкі, актывістаў іхных штабоў і ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Самы распаўсюджаны артыкул Крымінальнага кодэксу, які ўлады выкарыстоўваюць для перасьледу прыхільнікаў перамен, — 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі). «Вясьне» вядомыя прозьвішчы мінімум 112 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле. Іншыя распаўсюджаныя артыкулы:

  • 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені («Справа Ціханоўскага», альбо «Гарадзенская справа», «справа 14 ліпеня»).
  • 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак).
  • 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
  • 243 КК РБ (Ухіленьне ад сплаты падаткаў) — па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманыя актывісты штабу Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Падрабязныя зьвесткі пра крымінальны перасьлед беларусаў можна паглядзець тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG