Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст разгледзіць пытаньне аб спыненьні ліцэнзіі адваката Бабарыкі і Калесьнікавай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства юстыцыі Беларусі 15 кастрычніка разгледзіць пытаньне аб спыненьні ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі. Ён абаронца экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі і кіраўніцы яго выбарчага штабу, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай.

Пра гэта Аляксандар Пыльчанка расказаў агенцтву «Інтэрфакс-Захад». Адпаведнае апавяшчэньне ён атрымаў 7 кастрычніка. Пытаньне будзе разглядацца 15 кастрычніка на пасяджэньні кваліфікацыйнай камісіі ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці пры Міністэрстве юстыцыі.

Як растлумачыў адвакат, «на цяперашні момант сутнасьць абвінавачваньняў яму дакладна не вядомая». Заўтра ён азнаёміцца з матэрыяламі, якія сталі падставаю для разгляду пытаньня аб спыненьні дзеяньня адвакацкай ліцэнзіі.

Вітар Бабарыка цяпер у СІЗА КДБ, улады абвінавачваюць экс-банкіра ў стварэньні злачыннай групоўкі і фінансавых махінацыях.

Марыя Калесьнікава — у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, яе абвінавачваюць па ч.3 ст.361 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ і сеткі Інтэрнэт»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG