Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская атрымала прэмію GLOBSEC-2020 за ролю лідэра і самаахвярнасьць


Гэтую прэмію штогод уручае арганізацыя GLOBSEC-2020 і чэская эўраатлянтычная рада JAGELLO 2000.

Сёлетнюю чэска-славацкую трансатлянтычную прэмію свабоды, якую даюць за выдатныя заслугі ў разьвіцьці дэмакратыі і падтрымку правоў чалавека, у сераду ўвечары атрымалі лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская і чэскі палітык і былы міністар замежных справаў Карэл Шварцэнбэрг. Пра гэта паведаміла славацкае агенцтва TASR.

Прэмію Ціханоўскай уручыў аналітык, былы міністар міжнародных адносін Славаччыны Павал Дэмэш.

У мінулым прэмію атрымалі, напрыклад, былы міністар абароны Чэхіі Аляксандар Вондра, былы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, былая дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт або папярэднік цяперашняга кіраўніка славацкай дзяржавы Андрэй Кіска.

Пераможцы атрымалі ўзнагароду на двухдзённай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі Globsec Bratislava Forum 2020, якая праходзіць у Браціславе ва ўмовах строгіх гігіенічных захадаў.

З прычыны пандэміі яна праходзіць у г. зв. гібрыдным рэжыме, прычым большасьць удзельнікаў бяруць удзел у дыскусіях толькі віртуальна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG