Беларускі пашпарт займае 99-е месца паводле аб'ёму магчымасьцяў, якія ён дае ўладальніку, згодна з Global Passport Power Rank 2020.
Чым вышэйшае месца краіны ў рэйтынгу, тым шырэйшы доступ да замежных краінаў маюць уладальнікі пашпартоў гэтай дзяржавы.
Згодна з рэйтынгам, пашпарт грамадзяніна Беларусі гарантуе бязьвізавы доступ у 29 краінаў.
Яшчэ ў 37 краінах беларусы могуць атрымаць візу па прыбыцьці, а для паездак у 132 краіны ім трэба атрымліваць візу загадзя.
Для параўнаньня: Літва — 19-е месца, Латвія — 26-е месца, Польшча — 30-е месца, Украіна — 42-е, Расея — 57-е.
Першую пазыцыю ў рэйтынгу займае пашпарт Новай Зэляндыі. Бязь візаў яго ўладальнікі могуць наведваць 86 краін, візы па прыбыцьці ім выдаюць у 43 краінах. Другое месца падзяляюць Нямеччына, Аўстрыя і Люксэмбург (93 і 35 краінаў адпаведна).