У розных гарадах Беларусі 4 кастрычніка працягваюць затрымліваць журналістаў.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў Менску на праспэкце Пераможцаў карэспандэнта Оnliner.by Аляксандра Ўладыку.
Таксама ў Менску затрымалі журналістаў Дар’ю Сапранецкую і Аляксандра Ўладыку, іх завезьлі ў Кастрычніцкі РУУС, але празь нейкі час выпусьцілі, піша БАЖ.
У Магілёве затрымалі журналіста БелаПАН Алеся Асіпцова. У 17.20 яго адпусьцілі зь міліцыі, правёўшы прафіляктычную гутарку. Асіпцоў выказаў міліцыі пратэст за нагоды незаконнага затрыманьня.
Яшчэ два супрацоўнікі БелаПАН затрыманыя ў Віцебску — Тацяна Мацьвеева і Сяргей Серабро. Іх адпусьцілі пасьля прафіляктычнай гутаркі.
У Берасьці на вуліцы Савецкай затрымалі галоўнага рэдактара гарадзкога часопіса «Бінокль» Ксенію Пятровіч і пазаштатнага фотакарэспандэнта «Берасьцейскай газэты» Алега Палішчука. Таксама ў Берасьці затрымалі журналіста Станіслава Коршунава.
Раней на Савецкай плошчы ў Горадні былі затрыманыя журналісты Вольга Камягіна і Кацярына Гардзеева, а таксама мясцовы блогер Андрэй Ірха. Кацярыну Гардзееву пасьля прафіляктычнай гутаркі выпусьцілі.
У Гомелі затрыманая журналістка «Моцных навінаў» Надзея Пужынская. Таксама паведамляецца аб затрыманьні фатографа гэтага ж парталу Дар’і Сапранецкай.
У Бабруйску затрыманыя чацьвёра журналістаў: Юры Камісараў, Алеся Лацінская, Дзяніс Носаў і Марына Маўчанава, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў. Іх пакідаюць да заўтра ў ізалятары. Заўтра будзе суд, паведаміла БАЖ па тэлефоне адна з затрыманых Марына Маўчанава, якой дазволілі патэлефанаваць.