Стала вядома пра першыя затрыманьні ў Менску — яшчэ да пачатку маршу ў падтрымку палітзьняволеных.
Паводле сьведкаў, невядомыя людзі ў цывільным затрымліваюць мінакоў на праспэкце Пераможцаў і ў раёне вуліцы Нямігі. Яны былі без сымболікі ці іншых пратэстовых атрыбутаў.
Увесь цэнтар Менска заняты сілавікамі. Значная канцэнтрацыя экіпаваных байцоў розных спэцпадразьдзяленьняў на плошчы Незалежнасьці, па пэрымэтры Палацу рэспублікі, на Гарадзкім вале, вакол стэлы «Менск — горад герой» і на подступах да Палацу незалежнасьці.