Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш вызваленьня палітвязьняў у Менску, акцыя пратэсту 4 кастрычніка.
Марш вызваленьня палітвязьняў у Менску, акцыя пратэсту 4 кастрычніка.

На «Маршы вызваленьня палітвязьняў» у Менску сабраліся дзясяткі тысяч, супраць іх ужылі вадамёты. Што адбываецца на 57-ы дзень пратэстаў

На 57-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі заклікалі да правядзеньня «Маршаў вызваленьня палітвязьняў». З пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77.

12:36 4.10.2020

У Гомелі затрымалі яшчэ адну супрацоўніцу сайту «Сильные новости» ​

Сайт «Сильные новости».
Сайт «Сильные новости».

Як піша заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, затрыманая відэакарэспандэнтка сайту «Сильные новости» Надзея Пужынская. Яна цяпер у Савецкім РУУС. Паводле якога артыкулу вінавацяць раней затрыманых галоўную рэдактарку Ганну Якштас і яе мужа, карэспандэнта Дзяніса Якштаса, па-ранейшаму невядома. Яны ўжо дзень за кратамі, чакаюць суду ў панядзелак. Іхныя дзеці ў саякоў.

12:23 4.10.2020

Гандлёвыя цэнтры ў Менску ў раёне патэнцыйных пратэстаў зноў зачыненыя

Гандлёвы цэнтар «Галерэя» ў Менску. Архіўнае фота.
Гандлёвы цэнтар «Галерэя» ў Менску. Архіўнае фота.

Сёньня ў цэнтры Менску не працуюць некаторыя гандлёвыя цэнтры і ўстановы, паведамляе @onlinerby. Зачынены гандлёвы дом «На Нямізе», адкрыецца толькі пасьля 16:00. Цэнтры «Сталіца» і «Карона Замак» таксама не працуюць, але паведамленьняў аб гэтым няма ні на сайце, ні ў сацсетках. Жыхары Менску паведамляюць, што KFC і Burger King на Нямізе таксама сёньня зачыненыя.

Гэтак было і ў мінулую нядзелю. Раней дэманстранты хаваліся ад сілавікоў у гандлёвых цэнтрах.

12:10 4.10.2020

4 кастрычніка ў Мазыры

12:09 4.10.2020

У Менску зноў спэцтэхніка МУС і Міністэрства абароны

Калючы дрот вакол стэлы ў Менску, архіўнае фота.
Калючы дрот вакол стэлы ў Менску, архіўнае фота.

Усе апошнія нядзелі, калі адбываліся маршы пратэсту, на вуліцы Менска выводзілі спэцыяльную тэхніку, АМАП і войска. Сёньня ў горадзе назіраецца такая ж абстаноўка.

Чытач зь Менску перадае, што «з боку Ўручча ў кірунку Лебядзінага рухаліся дзьве калёны тэхнікі: у першай — аўтазакі, пяць вадамётаў, 5–7 БТРаў і аўтобусы зь сілавікамі, у другой — каля 8 БТРаў». Паведамляюць таксама, што сілавікі ачапілі Стэлу, шмат вайсковай тэхнікі бачылі на праспэкце Пераможцаў.

12:01 4.10.2020

Беларусы Швайцарыі выйшлі на акцыю салідарнасьці і падпісалі паштоўкі палітвязьням

Акцыя салідарнасьці ў Бэрне
Акцыя салідарнасьці ў Бэрне

3 кастрычніка адбылася сёмая па ліку ў Швайцарыі і трэцяя ў Бэрне акцыя салідарнасьці зь беларускім народам. Да яе далучыліся каля паўсотні ўдзельнікаў. Акцыя ладзілася на вакзальнай плошчы, многія швайцарцы і госьці змаглі яе пабачыць на ўласныя вочы.

XS
SM
MD
LG