Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукі ўтварылі жывую галерэю мастака Цэсьлера. ФОТА


Жыхары менскага кварталу Кашары — Ляхаўка 1 кастрычніка правялі акцыю ў двары дома, дзе была майстэрня мастака, які зьехаў зь Беларусі з палітычных прычын.

Фатаздымкі жывой галерэі даслаў Свабодзе відавочца.

«Мы хочам, каб Уладзімер Цэсьлер вярнуўся ў Беларусь, дзе б мог спакойна тварыць, а не баяцца за сваё жыцьцё! — тлумачаць акцыю. — Поўная галерэя разгарнулася ў двары майстэрні. Пазьней асобныя працы зьявіліся каля абʼектаў, якія, магчыма, ляглі ў аснову сюжэтаў. Выстава носіць мабільны фармат і цалкам можа зьявіцца на дваровых актыўнасьцях, нядзельных мірных маршах ці іншых пляцоўках краіны. Мастацтва не патрабуе ахвяраў!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG