Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь лякарні параненага на нядзельнай акцыі пратэсту магілёўца завезьлі ў ізалятар


Андрэй Вярбіцкі
Андрэй Вярбіцкі

Андрэя Вярбіцкага пасьля трох дзён шпіталізацыі адвезьлі ў ізалятар, дзе будуць трымаць да суду. Яму інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

28 верасьня ў інтэрвію Свабодзе Андрэй Вярбіцкі казаў, што зьбілі яго супрацоўнікі АМАП, калі разганялі пратэстоўцаў. Яму ўдарылі нечым у вобласьць вока і лба. Скура тут садрана і расьсечана. Пасьля зьбіваньня ён кепска бачыў.

Марш у Магілёве, 27 верасьня
Марш у Магілёве, 27 верасьня

У лякарню Андрэя завезьлі зь Ленінскага аддзелу міліцыі, а мэдыкі паведамілі пра «крымінальны характар» пашкоджаньня ў Сьледчы камітэт. Цяпер сьледчыя праводзяць праверку.

Жонка Ірына кажа, што Андрэя выпісалі зь лякарні 30 верасьня і затрымалі ў судмедэкспэртаў, пасьля таго як ён зьняў пабоі. У бальніцы яму дыягнаставалі «выцятую рану» мяккіх тканак галавы і рэкамэндавалі працягнуць лячэньне амбуляторна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG