Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неправераную расейскую «вакцыну» ад каранавірусу плянуюць пачаць выпрабоўваць на беларусах 1 кастрычніка


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Паводле Міністэрства здароўя Беларусі, расейскі прэпарат «Спутник V», які расейскія ўлады называюць «вакцынай» ад COVID-19, пачнуць 1 кастрычніка выпрабоўваць на 100 беларускіх дабраахвотніках.

Міністэрства сьцьвярджае, што прэпарат нібыта «адзіны ў сьвеце, які даказаў доўгатэрміновую бясьпеку і эфэктыўнасьць». Пры тым ён не праходзіў належныя навуковыя выпрабаваньні, якія паказалі б эфэктыўнасьць або бясьпеку для людзей.

У Расеі выпрабаваньні правяралі толькі на дзьвюх групах па 38 чалавек (група італьянскіх мэдыкаў-дасьледнікаў усумнілася ў зьвестках аб гэтых выпрабаваньнях).

Фазы выпрабаваньняў на некалькіх тысячах чалавек (як прынята ў мэдыцыне перад пачаткам масавага выкарыстаньня вакцынаў) проста не было.

Сусьветная арганізацыя здароўя заклікала «старанна праверыць» усю інфармацыю пра бясьпеку і эфэктыўнасьць прэпарату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG