Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы сабралі прозьвішчы больш як 260 затрыманых у Менску і рэгіёнах

абноўлена

Брутальныя затрыманьні ў Гомлі, 27 верасьня
Брутальныя затрыманьні ў Гомлі, 27 верасьня

27 верасьня ў Менску і рэгіёнах прайшлі нядзельныя маршы «Народная інаўгурацыя». Сьведкі паведамляюць, што ў Магілёве сілавікі выкарысталі сьвятлашумавыя гранаты, а ў Гомлі ўжылі сьлезацечны газ і былі чуваць стрэлы.

Сілавікі намагаліся спыніць збор дэманстрантаў, распачаўшы прэвэнтыўныя затрыманьні. Нягледзячы на гэта, у 50-ы дзень пратэсту некалькі дзясяткаў тысяч здолелі сканцэнтравацца ў раёне стэлы «Менск — горад-герой».

Да пачатку акцыі ў Менску зачыніліся цэнтральныя станцыі мэтро і гандлёвыя комплексы, перакрылі праезды ў цэнтар гораду, адключылі інтэрнэт.

Па ўсёй Беларусі пратэстоўцаў зноў затрымлівалі сілавікі. Сярод затрыманых ня толькі ўдзельнікі акцый, але і журналісты. У Гомлі сілавікі падчас акцыі распылілі сьлезацечны газ і былі нават чуваць стрэлы, а ў Магілёве ўжылі сьвятлашумавыя гранаты.

Праваабаронцам «Вясны», якія зьбіраюць сьпіс затрыманых падчас акцый пратэсту ў Беларусі, на 23-ю гадзіну вечара 27 верасьня ўжо вядомыя прозьвішчы больш як 260 затрыманых у розных гарадах. Сьпіс абнаўляецца. Паводле дадзеных «Вясны», вядома пра затрыманьні ў Менску, Горадні, Гомлі, Жодзіне, Наваполацку, Сьветлагорску, Бабруйску, Глыбокім, Воршы, Баранавічах, Віцебску, Салігорску, Дзяржынску, Лідзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG