Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45 вядомых літоўскіх інтэлектуалаў заклікалі Макрона пачуць беларусаў


Вядомыя літоўскія дзеячы навукі і мастацтва, сярод іх Томас Вянцлава, Оскарас Каршуновас, Юозас Будрайціс, Эгідзіюс Александравічус, Мар’юс Івашкявічус, Гінтаўтас Мажэйкіс напісалі адкрыты ліст прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону напярэдадні яго візыту ў Літву.

«Памятаючы, зь якой цяжкасьцю мы спрабавалі дагрукацца да заходнеэўрапейскіх сталіцаў у 1990-я, мы напісалі публічны ліст прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону дзеля свабоды братоў-беларусаў, і выслалі ліст у Парыж напярэдадні яго візыту ў Літву», — паведамляе ў Facebook Дар’юс Куоліс, літоўскі культуроляг, грамадзкі дзеяч і палітык.

Ліст падпісалі 45 вядомых літоўскіх інтэлектуалаў, дзеячоў навукі і мастацтва,

Мастак Стасіс Эйдрыгявічус аформіў ліст у выглядзе пляката.

Прэзыдэнту Францускай Рэспублікі спадару Эманюэлю Макрону Вільня, 27 верасьня 2020 году

Спадар Прэзыдэнт,

У 1990 годзе мы, літоўцы, якія змагаліся за сваю свабоду, упарта заклікалі да сумленьня Францыі і Эўропы. І нарэшце мы былі пачутыя.

Сёньня да Вашага і нашага сумленьня, да сумленьня Эўропы заклікаюць нашы браты і сёстры беларусы. Іх жанчыны, і мужчыны зазнаюць нялюдзкія катаваньні. І гэта адбываецца ў Эўропе XXI стагодзьдзя!

Мы спадзяёмся, што Вы і свабодалюбівая Францыя пачуеце балючы крык свабоды людзей Беларусі.

З павагай,

Літоўскія пісьменьнікі, мастакі, навукоўцы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG