Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніводнае дзіця не заслугоўвае бацькі, які затрымлівае чужых бацькоў», — Ціханоўская пра гвалт на Жаночым маршы


Затрыманьні падчас жаночага маршу 26 верасьня
Затрыманьні падчас жаночага маршу 26 верасьня

Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала суботні жаночы марш, які завяршыўся шматлікімі затрыманьнямі яго ўдзельніц, выпадковых мінакоў і журналістаў.

«Сёньня людзі ў балаклавах ізноў груба затрымлівалі беларусак. Я паўтарала і паўтару: як і ўвесь сьвет, захапляюся адвагай беларускіх жанчын усіх прафэсій і ўзростаў. Вы моцныя і непераможныя.

Але што да мужчын, якія, хаваючы твары, ужываюць сілу ў адносінах да жанчын... Ці можна паважаць іх як мужоў — калі яны так абыходзяцца з намі? Ці можна апраўдваць таго, хто выконвае злачынныя загады супраць уласнага народу, тым, што дома ён — клапатлівы бацька і муж?

Ніводная жанчына не заслугоўвае быць затрыманай за праяву сваёй волі. Ніводная жанчына не заслугоўвае жыць з агрэсарам і гвалтаўніком. Ніводнае дзіця не заслугоўвае бацькі, які, выходзячы з дому, затрымлівае чужых бацькоў. Усе вартыя павагі ўласнай годнасьці і нашых грамадзянскіх правоў. Мы гэта ведаем — і нас ужо не спыніць», — падсумавала Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG