Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП разагнаў «Забег свабодных» у Менску


Ілюстрацыйнае фота. «Марш справядлівасьці» ў Менску, 20 верасьня
Ілюстрацыйнае фота. «Марш справядлівасьці» ў Менску, 20 верасьня

А палове на 11-ю ў менскім парку Дружбы народаў пачаўся дабрачынны легакаатлетычны забег.

Другое кола «Забегу свабодных» завяршыць не далі, умяшаўся АМАП, разагнаў спартоўцаў, пачаліся затрыманьні. Затрымлівалі людзі ў аліўкавай форме і масках, паведамляюць сьведкі ў мясцовых чатах.

На дыстанцыю выйшлі і дасьведчаныя бегуны, удзельнікі паўмаратонаў розных гадоў, сябры менскіх бегавых клюбаў і тыя, для каго бег у навіну. Беглі дзеці і нават сабака.

Пасля вітальнага слова пра тое, што кожны робіць той унёсак, які можа, удзельнікі сабралі добраахвотныя складкі за ўдзел. Сродкі пойдуць у фонды дапамогі пратэстоўцам, паведаміў Tut.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG