Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць пяці актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» завялі крымінальныя справы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пяць актывістаў грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» сталі фігурантамі крымінальнай справы «аб масавых беспарадках» па арт. 293 Крымінальнага кодэксу, паведамляе тэлеграм-канал «Эўрапейскай Беларусі».

Днём 25 верасьня ў Менску брутальна затрымалі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Ягора Літвінку, Андрэя Войніча, Анастасію Кірык і Паўла Юхневіча. На іх завялі іх крымінальную справу па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках).

Паведамляецца, што адначасова ў іншым месцы быў арыштаваны Яўген Афнагель. Як паведамілі ягонай жонцы ў Сьледчым камітэце, ён пакуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна і таксама падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG