Ня менш за чатыры асобы атрымалі нажавыя раненьні падчас нападу каля былога офісу сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы. Двое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, піша BFM TV.
Паводле папярэдніх паведамленьняў, нападнікаў было двое. Агенцтва France Presse паведамляе, што аднаго зь іх затрымалі.