Кангрэс UEFA, які плянавалі правесьці 2 сакавіка 2021 году ў Менску, пройдзе ў швайцарскім Ньёне, паведамляе сайт UEFA (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў).
Выканкам UEFA вырашыў, што «ў сувязі з арганізацыйнымі і апэрацыйнымі складанасьцямі ў цяперашняй сытуацыі ўсё карпарацыйныя захады UEFA цягам бліжэйшых паўгода будзе прымаць Швайцарыя».
Акрамя кангрэсу, у Ньёне пройдуць заплянаваныя на сьнежань 2020 і сакавік 2021 гадоў пасяджэньні выканаўчага камітэту UEFA.