Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адказаў на папрокі ў таемнай інаўгурацыі


Картэж Лукашэнкі каля Палацу Незалежнасьці пасьля інаўгурацыі
Картэж Лукашэнкі каля Палацу Незалежнасьці пасьля інаўгурацыі

Аляксандар Лукашэнка 24 верасьня на сустрэчы з амбасадарам Кітаю ў Беларусі Цуй Цімінам пракамэнтаваў папрокі ў таемнай інаўгурацыі з боку замежных дзяржаў, піша БелТА.

Што сказаў Лукашэнка?

«Па-мойму, паводле законаў Беларусі мы нікога не павінныя з заходніх дзяржаў і ўвогуле кагосьці папярэджваць. Гэта ўнутраная справа нашай краіны. І крытыка толькі адна: ня тое таямніца, ня тое таінства».

У Менску 23 верасьня прайшла цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яна не трансьлявалася на дзяржаўным радыё і телевізіі, нягледзячы на патрабаваньні закону.

Увечары 23 верасьня ў Менску і шэрагу іншых гарадоў адбыліся масавыя акцыі пратэсту, выкліканыя інаўгурацыяй. Праваахоўныя органы жорстка дзейнічалі супраць пратэстоўцаў, у Менску ўжылі вадамёты і пярцовы газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG