Увечары 23 верасьня падчас акцыі пратэсту ў Менску затрымалі актора Купалаўскага тэатру Андрэя Дробыша.
Дробыша затрымалі каля станцыі мэтро «Усход». Яго даставілі ў Першамайскае РУУС, пасьля — на Акрэсьціна. Супрацоўнікі РУУС сказалі сваякам Дробыша, што той сябе добра адчувае і ні на што ня скардзіцца.
Андрэй Дробыш працаваў у Купалаўскім тэатры з 2005 году. Ён быў адным зь першых актораў тэатру, хто падаў заяву аб звальненьні, пратэстуючы супраць падзеяў у краіне і звальненьня дырэктара тэатру Паўла Латушкі.