Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заявілі, што ня лічаць Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі


Прэсавая сакратарка дзярждэпартамэнту ЗША Морган Артагус
Прэсавая сакратарка дзярждэпартамэнту ЗША Морган Артагус

ЗША заявілі сёньня, што ня лічаць Аляксандра Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі пасьля таго, як ён быў таемна інаўгураваны па выніках спрэчных выбараў.

Дзярждэпартамэнт ЗША паўтарыў, што ня лічыць, што выбары ў Беларусі 9 жніўня былі свабоднымі і сумленнымі.

«Абвешчаныя вынікі былі фальшывымі і ня сьведчылі аб легітымнасьці, — заявіла прэсавая сакратарка Дзярждэпартамэнту Морган Артагус. — Злучаныя Штаты ня могуць лічыць Аляксандра Лукашэнку законна абраным кіраўніком Беларусі».

«Шляхам наперад павінен стаць нацыянальны дыялёг, які прывядзе да таго, каб беларускі народ карыстаўся правам выбару кіраўнікоў на свабодных і сумленных выбарах пад незалежным назіраньнем», — сказала прэсавая сакратарка Дзярждэпартамэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG