Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі разагналі пратэст каля стэлы. Людзі выйшлі ў розных раёнах Менску і ў іншых гарадах. Што адбываецца 23 верасьня

абноўлена

Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці. Рух ад цырку ў бок Кастрычніцкай плошчы перакрыты.

19:43 23.9.2020

Менск: на Нямізе працягваецца разгон дэманстрантаў, ёсьць параненыя

На Нямізе працягваецца разгон дэманстрантаў, людзей мала, сілаў АМАПу шмат, людзі разьбягаюцца.

Вялікая колькасьць людзей схавалася на 4 паверхах гандлёвага цэнтру «Галерэя», частка стаіць на ганку «Галерэі». Падчас разгону былі параненыя.

У раёне Нямігі зноў сфармавалася невялікая калёна (каля сотні чалавек), якая ідзе назад на праспэкт Пераможцаў, у бок стэлы. Людзі крычаць «Жыве Беларусь!»

19:41 23.9.2020

Акцыя ў Наваградку

19:41 23.9.2020

Пратэст у Пружанах

19:39 23.9.2020

Менск: АМАП прыехаў на «Пушкінскую», пачаліся затрыманьні

Байцы АМАП зьявіліся таксама на «Пушкінскай». Пачаліся затрыманьні. Людзі паведамляюць, што адзін з амапаўцаў ударыў у жывот жанчыну.

19:30 23.9.2020

АМАП разагнаў калёну пратэстоўцаў ля стэлы

У пікавы момант пратэсту ля стэлы было каля 5 тысяч чалавек, але АМАП у зялёнай і чорнай форме брутальна разагнаў калёну, выкарыстаўшы вадамёты. Праезную частку ўжо вызвалілі для машын. Ля Стэлы нікога з пратэстоўцаў не засталося.

Частку людзей затрымалі, частка разьбеглася па дварах і крамах. Уздоўж Машэрава на тратуарах застаецца некалькі соцень чалавек.

Праспэкт Пераможцаў перакрыты АМАПам. Людзі адыходзяць на вуліцы Нямігу і Кальварыйскую. Сілавікі таксама рушаць у бок Нямігі.

19:28 23.9.2020

Менск: АМАП пры затрыманьні зьбівае пратэстоўцаў

Першая параненая на сёньняшнім разгоне акцыі ля стэлы:

Пры затрыманьнях у Менску АМАП жорстка зьбівае пратэстоўцаў. Сьлед дручка бачны на адным з затрыманых.

19:25 23.9.2020

Менск: працягваюцца адзінкавыя затрыманьні

АМАП і байцы без апазнавальных знакаў ідуць на людзей паміж Сьвіслаччу і праспэктам Пераможцаў у бок Нямігі, грукаюць па шчытах. Адбываюцца адзінкавыя затрыманьні.

19:14 23.9.2020

Менск: пачаліся затрыманьні, вадамёты разганяюць пратэстоўцаў вадой

З вуліцы Ерусалімскай прыехала вялікая калёна: 10 аўтазакаў і шмат аўтобусаў. АМАП выйшаў і рушыў на натоўп. Натоўп пратэстоўцаў аточаны з двух бакоў.

Пачаліся затрыманьні. АМАПаўцы ў чорным вядуць людзей у аўтазакі. Міліцыя патрабуе разыходзіцца.

На стэлу прыехалі 2 сінія вадамёты, пачалі паліваць людзей вадой.

АМАП у зялёным грукае ў шчыты. Гоняць натоўп да Нямігі, хапаюць з боку гатэля «Юбілейны». Людзей адагналі ад стэлы і адцясьняюць у бок цэнтру.

Затрыманыя дзясяткі чалавек, былі жорсткія затрыманьні, паведамляе карэспандэнт Свабоды. Аўтазакі далей адцясьняюць групы людзей, хапаюць па адным з калёны.

19:13 23.9.2020

Акцыі ў розных раёнах Менску

19:09 23.9.2020

Менск: аўтазакі едуць у бок Палаца незалежнасьці, АМАП перакрывае дарогу

Да стэлы праехала калёна з 7 аўтазакаў. Яны накіраваліся ў бок Палаца незалежнасьці. АМАПаўцы перакрываюць дарогу.

Сілавікі са шчытамі групуюцца каля музэю Вялікай айчыннай вайны, каля стэлы «Менск — горад-герой». Людзі крычаць ім: «Ганьба!»

19:06 23.9.2020

Горадня: пратэстоўцаў разагнала міліцыя, некалькі чалавек затрымалі

Да гандлёвага цэнтра «Карона» ў Горадні пад'ехалі міліцэйскія аўтобусы без азначэньняў і начальства міліцыі. Дэманстранты разышліся.

Засталася стаяць невялікая група без сымболікі. Начальнік АМАП Віктар Краўцэвіч пачаў здымаць людзей, якія стаялі на паркоўцы, на мабільны тэлефон.

Відавочцы кажуць, што некалькі чалавек затрымалі каля ўваходу ў «Карону», калі агляд закрылі аўтобусы.

19:03 23.9.2020

Менск: калёна заняла тры паласы праспэкта Незалежнасьці і набліжаецца да Стэлы

Калёна пратэстоўцаў у Менску скандуе: «Гэта наш горад», «Жыве Беларусь!», «Радзіма, Свабода!». Некаторыя ў кардонных каронах. Людзі захапілі тры паласы праспэкта Незалежнасьці, гэта замінае руху машын. Іх ніхто не чапае.

Галава калёны падышла да Стэлы, частка пратэстоўцаў са сьцягамі выйшла да музэя вайны і да абэліска. Хвост калёны – каля гатэлю «Юбілейны». Асобная калёна далучылася да ўсіх ад гатэлю «Беларусь». Людзі крычаць: «Сам ты крыса», «Уходи», Частка ідзе па праезнай, частка па тратуарах. У доме насупраць музэя вайны вывесілі вялікі бел сьцяг.

18:59 23.9.2020

У Бабруйску на акцыю пратэсту выйшла больш за 100 чалавек

У Бабруйску а 18-ай гадзіне на цэнтральнай плошчы Леніна адзначыць «самаінаўгурацыю Лукашэнкі» сабралося больш за 100 чалавек. У адказ на заклікі міліцыі разысьціся калёна пайшла па горадзе пад сыгналы машын, павялічваючы сваю колькасьць. Гучаць воклічы «Мы гуляем!», «Трыбунал!», «Пошёл вон ты и твой ОМОН».

18:56 23.9.2020

Пратэсты пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі. Жывы эфір Настоящего времени

18:55 23.9.2020

Менск: ля гатэлю «Юбілейны» каля тысячы чалавек, пратэстоўцы рушылі ў бок Стэлы

Некалькі соцень чалавек спыніліся каля гатэлю «Юбілейны», чакаюць, каб падцягнуліся іншыя. Агульны лік пратэстоўцаў у гэтай частцы гораду карэспандэнт Свабоды ацаніў у тысячу чалавек. Зьявіліся сьцягі, людзі крычаць «Гэта наш горад!». На даху Палацу спорту ў Менску людзі заўважылі чатыры фігуры, двое ў аранжавых касках, здымаюць натоўп людзей на відэа.

Пратэстоўцы сфармавалі калёну і рушылі да стэлы «Менск – горад-герой», перадае карэспандэнт Свабоды. Іх каля тысячы чалавек. Насупраць Славянскага кварталу людзі выйшлі на праезную частку.

18:52 23.9.2020

Менск: людзі зьбіраюцца ў розных раёнах горада

18:48 23.9.2020

Пратэст у Салігорску

18:48 23.9.2020

Ланцуг салідарнасьці ў Горадні

Каля ста чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі выйшлі на ланцуг салідарнасьці каля гандлёвага цэнтру «Карона» на вуліцы Касманаўтаў. Людзі пляскаюць і паказваюць знак перамогі. Ім сыгналяць аўтамабілі.

Пратэстоўцы прастаялі кароткі час і хутка разышліся. У цэнтры шмат экіпажаў ДАІ, мікрааўтобусы з зацемненымі шыбамі.

18:47 23.9.2020

Менск: пратэстоўцы рухаюцца ў кірунку Стэлы

Аўтазакі, якія былі ля гандлёвага цэнтру «Галерэя» праспэкце Пераможцаў у Менску, зьехалі ў цэнтар гораду. Тут ужо сабралася каля 300 чалавек, у некаторых у руках плякаты. Людзі пачалі рух у кірунку Стэлы. Машыны гудзяць.

18:38 23.9.2020

На праспэкце Пераможцаў пачалі зьбірацца людзі, ля «Галерэі» — пратэстоўцы з плякатамі

На праспэкце Пераможцаў у Менску зьявіліся арганізаваныя групы людзей. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся з плякатамі каля гандлёвага цэнтру «Галерэя».

Да гандлёвага цэнтру «Галерэя» праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе сабраліся нязгодныя з інаўгурацыяй Лукашэнкі, прыехалі два аўтобусы і два аўтазакі. У людзей на плякатах надпісы: «Калі ў цябе 80%, чаму ты так баісься?», «Ты для нас ніколі ўжо ня будзеш прэзыдэнтам».

Людзей з плякатамі пакуль не чапаюць, паведамляе карэспандэнт Свабоды.

Тым часам на плошчы Незалежнасьці звычайны будні вечар. Каля фантана сабралася некалькі чалавек пад чырвона-зялёным сьцягам. У касьцёл ідуць вернікі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG