Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі разагналі пратэст каля стэлы. Людзі выйшлі ў розных раёнах Менску і ў іншых гарадах. Што адбываецца 23 верасьня

абноўлена

Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці. Рух ад цырку ў бок Кастрычніцкай плошчы перакрыты.

10:50 23.9.2020

На плошчы Перамогі заўважылі тэлевізійную камэру. З боку Дзяржаўнага цырку нельга трапіць на Кастрычніцкую плошчу. Перакрылі вуліцу Леніна і праспэкт Пераможцаў.

10:42 23.9.2020

Картэж Лукашэнкі выехаў з Астрашыцкага гарадка

10:40 23.9.2020

Што адбываецца ў цэнтры Менску

Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці: рота ганаровай варты, эскорт з матацыклістаў і сілавікі ў прылеглых раёнах.

  • Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант адмовілася называць дакладную дату інаўгурацыі кіраўніка Беларусі. «Магу пакуль сказаць толькі, што бліжэй да часу інаўгурацыі мы вам абавязкова паведамім», — сказала яна РІА Новости.
  • Праспэкт Незалежнасьці перакрылі ад МКАД да вуліцы Сьвярдлова. З боку Дзяржцырку нельга трапіць на Кастрычніцкую плошчу.
  • Перакрытая вуліца Леніна і праспэкт Пераможцаў. На Плошчы Перамогі заўважаная тэлевізійная камэра.

Паводле заканадаўства, інаўгурацыя павінна адбыцца цягам двух месяцаў зь дня выбараў, то бок не пазьней за 9 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG