Паводле прэсавай сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай, 20 верасьня, калі ў Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі «Маршы справядлівасьці», «за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах былі затрыманы 442 грамадзяніны (зь іх у Менску — 266)».
Да разгляду іх спраў у судзе пад вартай пакінулі 330 чалавек. Агулам за 20 верасьня ў розных населеных пунктах Беларусі зафіксавана 24 пратэставыя акцыі з удзелам больш як 20 тысяч чалавек.
Колькасьць людзей на маршы ў Менску МУС ацаніла ў 18 тысяч чалавек. Агенцтвы БелаПАН і Reuters налічылі 100 тысяч дэманстрантаў.
МУС прызнала, што ў Берасьці міліцыянты ўжылі сьлезацечны газ і зрабілі папераджальны стрэл у паветра сьвятлашумавым патронам.