Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш пратэсту ў Магілёве
Марш пратэсту ў Магілёве

Пратэст у шахце. Што адбываецца на 44-ы дзень беларускіх пратэстаў

Што адбываецца ў Беларусі на 44-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

Да 15 сутак арышту. Суды за «Бліскучы марш» і «Марш справядлівасьці»

19 верасьня на жаночым «Бліскучым маршы» ў Менску і напярэдадні на «Маршах справядлівасьці» па ўсёй краіне адбыліся масавыя затрыманьні мірных пратэстоўцаў.

  • Паводле інфармацыі МУС, у суботу ў сталіцы затрымалі 415 чалавек і яшчэ 15 у іншых месцах. Суды ў розных гарадах Беларусі выносяць затрыманым выракі, пераважна арышты і штрафы.
  • Cуд Першамайскага раёну Менску пакараў Вадзіма Дамашэвіча арыштам на 15 сутак. За аналягічнае правапарушэньне ў Гомлі Яўгена Гатоўкіна пакаралі 3 суткамі. А ў судзе Савецкага і Партызанскага раёнаў сталіцы вынесеныя грашовыя прысуды — па 540 рублёў штрафу.
  • У Гомлі сёньня праходзяць суды над затрыманымі на Маршы справядлівасьці. Усяго ў ІЧУ трапілі каля 50 чалавек.
  • Палітыка Васіля Палякова асудзілі на 15 сутак арышту. Актывістку Сьвятлану Нарскіну суд пакараў арыштам на 8 сутак. 7 сутак атрымаў жыхар Гомля Вадзім Васільеў.
  • Людзей судзяць ва ўсіх раённых судах Гомля, а таксама ў будынках РАУС. Апроч штрафаў, затрыманым даюць арышты на 3–12 сутак.

Ці захопіць Расея прамысловыя актывы Беларусі падчас крызісу?

На хвалі мірных пратэстаў і жорсткіх рэпрэсій у Беларусі Расея прыкладае асаблівыя намаганьні, каб цьвёрда замацаваць свайго шматгадовага саюзьніка на сваёй арбіце, і ў выпадку посьпеху Масквы больш пільны кантроль над Беларусьсю можа прынесьці ёй прамысловыя актывы Беларусі, піша аглядальнік RFE/RL Тоні Весалоўскі. Асноўныя тэзісы:

  • Калі Пуцін націсьне на Лукашэнку, у таго ня будзе вялікага выбару, улічваючы залежнасьць беларускай эканомікі ад расейскіх энэргетыкі і капіталу.
  • Паводле Сусьветнага банку, Беларусь можа атрымаць «моцны ўдар» у выніку пандэміі каранавірусу, якую Лукашэнка адмаўляў як «масавы псыхоз».
  • Эканамічныя паказчыкі большасьці беларускіх кампаній дрэнныя, яны маюць значныя даўгі і пастаянна субсыдуюцца ўрадам.
  • Для Крамля існуюць больш танныя і эфэктыўныя спосабы скарыстацца слабай пазыцыяй Лукашэнкі, чым купляць стратныя і састарэлыя дзяржаўныя прадпрыемствы.
  • На Мазырскі НПЗ і НПЗ «Нафтан» у Наваполацку, «Беларуськалій» і «Гродна Азот» прыпадае дзьве траціны экспарту Беларусі на Захад.
  • FitchRatings прагназуе скарачэньне экспарту «Беларуськалію» праз забастоўкі, якое можа прывесьці да павышэньня цэн на солі калія ва ўсім сьвеце.
  • Любы продаж беларускіх прадпрыемстваў у Расею будзе дрэнна прыняты многімі беларусамі, якія і без таго незадаволеныя роляй Пуціна ў крызісе.

Ціханоўская, Кавалькова і Латушка выступілі ў Эўрапарлямэнце. Коратка пра асноўнае

Святлана Ціханоўская і чальцы прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Павал Латушка выступілі на пасяджэньні камітэту Эўрапарлямэнту па міжнародных справах у Брусэлі.

Ціханоўская і Кавалькова выступілі асабіста, Латушка — празь відэасувязь.

Ціханоўская расказала пра патрабаваньні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі, заявіўшы, што яны прадстаўляюць большасьць беларускага грамадзтва. Паводле яе слоў, ЭЗ не павінен прызнаваць легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі пасьля сфальсыфікаваных выбараў прэзыдэнта. Яна заклікала да новых выбараў пры міжнародным назіраньні.

Больш падрабязна >>

«Гэта цынічна». «Нашу ніву» могуць аштрафаваць за тое, што несвоечасова паведаміла пра раненьне журналісткі

Параненая Натальля Лубнеўская (у цэнтры), 10 жніўня
Параненая Натальля Лубнеўская (у цэнтры), 10 жніўня

Журналістку «Нашай нівы» Натальлю Лубнеўскую паранілі 10 жніўня гумавай куляй у нагу. Літаральна на наступны дзень у шпіталь прыйшоў дзяжурны сьледчы. Аднак цяпер газэце пагражаюць штрафам за тое, што яны своечасова не паведамілі пра здарэньне ў «Белдзяржстрах» і Інспэкцыю працы.

10 жніўня ўвечары Натальля працавала на вуліцы Кальварыйскай. Пазьней у сеціве зьвілася відэа, на якім відаць, як побач зьявіліся дзясяткі байцоў, як мяркуецца, з атраду «Алмаз». Адзін зь іх прыцэльна стрэліў у журналістку, хоць яна была ў камізэльцы з надпісам «Прэса» і бэджам.

Цягам 38 дзён Натальля знаходзілася на стацыянарным лячэньні ў лякарні хуткай мэдычнай дапамогі. 16 верасьня яе выпісалі, а бальнічны ліст Натальлі працягнулі ўжо амбуляторна, у паліклініцы.

Чытаць цалкам

Больш за 140 песень беларускага пратэсту лета і пачатку восені сабралі ў адзін плэйліст

За лета і пачатак восені беларусы прысьвяцілі нямала песень палітычным пратэстам і сытуацыі ў краіне, таксама і замежныя артысты прысьвяцілі кампазыцыі беларусам. На Youtube спрабуюць сабраць усе гэтыя трэкі ў адзін плэйліст — на момант публікацыі ў ім звыш 140 кампазыцыяў.

Слухаць у парадку публікацыі песень:

Як тлумачыць аўтар плэйліста Аляксандар Арсёнаў, у сьпіс трапляюць ня ўсе кампазыцыі: некаторых проста не публікавалі на Youtube.

Ня цалкам трапіў туды альбом «Белага легіёну» «Сонца перамогі»: у ім аж 19 трэкаў, выдадзеных у адзін дзень. Каб не рабіць значную частку плэйліста з кампазыцыяў аднаго альбому, дадалі толькі першыя тры трэкі альбому.

Аўтар прымае ў Telegram падказкі, якія яшчэ песьні варта дадаць у плэйліст.

Шматвэктарная палітыка больш не адпавядае задачам разьвіцьця Беларусі, — дэпутат Савіных

Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Замежнапалітычную дактрыну трэба адкарэктаваць, шматвектарная палітыка больш не адпавядае задачам разьвіцьця краіны, заявіў у камэнтары БелТА старшыня камісіі міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

«Ёсьць дастаткова падставаў сьцьвярджаць, што шматвэктарная палітыка ва ўмовах сутыкненьня геапалітычных праектаў, на фоне працэсу аб’яднаньня дзяржаў у макрарэгіёны і разбурэньня глябальнай гандлёвай і фінансавай сыстэмаў больш не забясьпечвае патрэбныя ўмовы для спрыяльнага разьвіцьця Беларусі. Бягучыя палітычныя падзеі павінны прапанаваць новую структуру замежнапалітычных прыярытэтаў», — заявіў ён.

Такім «вышэйшым прыярытэтам» для Беларусі, паводле Савіных, застаецца ўмацаванне палітычных, эканамічных і вайсковых адносінаў з Расейскай Фэдэрацыяй у рамках «саюзнай дзяржавы». Галоўная задача — уваходжаньне ў ядро Эўразійскага макрарэгіёну.

«Да прыярытэту гэтага ж узроўню трэба аднесьці разьвіцьцё стасункаў з краінамі Эўразійскага эканамічнага саюзу. А на пэрспэктыву лічу дарэчным ставіць агульную задачу паступовага пашырэньня гэтага аб’яднаньня як за кошт краін СНД, так і іншых краін Эўразіі. Мэта пашырэньня — стварэньне паўнавартаснага макрарэгіёну зь незалежнай фінансавай сыстэмай, самастойным рынкам і прадуманай сыстэмай падзелу працы», — падсумаваў Савіных.

Што тычыцца адносінаў «з калектыўным Захадам», на думку Савіных, яны павінны ацэньвацца з гледзішча геапалітычных рызык, а акцэнт мусіць быць зроблены на гандлёва-эканамічным, лічбавым, навуковым і экалягічным узаемадзеяньні. «І ня больш», — падкрэсьліў дэпутат.

Заходнія амбасадары прыйшлі на суд паводле скаргі палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай

Разгляд справы Марыі Калесьнікавай
Разгляд справы Марыі Калесьнікавай

Адразу дзьве скаргі на меру стрыманьня сябраў Каардынацыйнай рады разглядае Менскі гарадзкі суд.

21 верасьня а 14-й гадзіне пачалі разглядаць скаргу абароны Марыі Калесьнікавай на заключэньне яе пад варту.

А 15-й там жа будзе разглядацца аналягічная скарга абароны палітзьняволенага юрыста Ільлі Салея.

Замежныя амбасадары ў Менскім гарадзкім судзе
Замежныя амбасадары ў Менскім гарадзкім судзе

Падтрымаць Марыю Калесьнікаву, яе бацьку і Ільлю Салея ў суд прыйшлі сябры, калегі, аднадумцы.

Таксама тут амбасадары і прадстаўнікі эўрапейскіх дыппрадстаўніцтваў, у многіх значкі салідарнасьці са зьняволенымі.

«Калі няма выказваньняў, што аспрэчваць?» Адвакаты пра абвінавачаньне Максіму Знаку

Максім Знак
Максім Знак

Абарона адваката Максіма Знака абскардзіла ў Генпракуратуру абвінавачаньне, прад’яўленае яму 18 верасьня. Пра гэта Tut.by паведамілі адвакаты палітвязьня Дзьмітры Лаеўскі і Яўген Пыльчанка.

У скарзе ставіцца пытаньне аб незаконнасьці пастановы аб прыцягненьні Максіма Знака ў якасьці абвінавачанага паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу.

«У абвінавачаньні павінна быць апісаньне часу, месца і іншых абставінаў пэўных дзеяньняў. Нічога гэтага няма. Самае галоўнае, не прыводзяцца канкрэтныя выказваньні, якія сьледчы лічыць заклікамі. А калі іх няма, то што аспрэчваць? Раз іх нават не напісалі, значыць, такія выказваньні ня выяўленыя ў прынцыпе; гэта значыць, адсутнічае такая прыкмета злачынства. Таксама не тлумачыцца, якім чынам некаторыя выказваньні Максіма Знака маглі нанесьці шкоду нацыянальнай бясьпецы», — заявіў Дзьмітры Лаеўскі.

Памежнікі ня мелі прэтэнзій да Калесьнікавай, але перадалі яе «ўпаўнаважаным асобам»

Абарона арыштаванай сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай атрымала адказ на скаргу ў Дзяржаўны памежны камітэт.

«У адносінах грамадзянкі Калесьнікавай органамі дазнаньня памежнай службы крымінальныя справы не пачыналіся, паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні злачынстваў яна не затрымлівалася», — гаворыцца з дакумэнце.

У лісьце пацьвярджаецца, што 8 верасьня пасьля праходжаньня памежнага кантролю ў пункце пропуску Аляксандраўка яна ня выехала на тэрыторыю Ўкраіны. Спачатку Калесьнікава была дастаўленая ў Мазырскі памежны атрад, а пасьля ў той жа дзень яе перадалі «ўпаўнаважаным асобам».

Пры тым, што нават 9 верасьня не было вядома, дзе яна, і ніводная сілавая структура на запыты не адказвала, гэта парушыла яе права на абарону, канстатуе абарона Марыі Калесьнікавай.

«Абшарпаная мэтадычка Шарпа»: ці сапраўды амэрыканскі палітоляг мог уплываць на пратэсты па ўсім сьвеце

Заходнія «лялькаводы», лічыць Аляксандр Лукашэнка, пабудавалі тактыку беларускіх пратэстаў паводле «клясычнага падручніка каляровых рэвалюцый», які напісаў амэрыканскі палітоляг Джын Шарп. Падчас расейскіх пратэстаў 2011 году намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў таксама заяўляў, што актывісты «дзейнічаюць літаральна паводле кніжак Шарпа» і не адхіляюцца ад яго інструкцый.

Чытаць цалкам

Ціханоўская папрасіла міжнародную супольнасьць не прызнаваць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская


Падзяліцца
Глядзець камэнтары

Друкаваць

Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасьць адмовіць у прызнаньні легітымнасьці кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Яе словы прыводзіць Інтэрфакс.

«Мы зьвяртаемся да міжнароднай грамадзкасьці з заклікам не прызнаваць легітымнасьці Лукашэнкі, паколькі ён нелегітымны ў вачах беларускага народу. Нашы галасы на гэтых выбарах скралі», — сказала Ціханоўская ў панядзелак на брыфінгу са старшынём Эўрапарлямэнту Давідам Сасолі.

«Мы спрабуем разабрацца самі, але мы бачым, што Лукашэнка ня хоча ісьці на дыялёг, пра які мы просім. У гэты момант вельмі важная любая падтрымка ад эўрапейскіх і іншых суседніх краінаў», — дадала Ціханоўская, выказаўшы падзяку за прыняцьце Эўрапарлямэнтам рэзалюцыі ў падтрымку барацьбы беларускага народу.

Сасолі, у сваю чаргу, выказаў меркаваньне, што «перадача ўлады — гэта адзіны мірны варыянт вырашэньня праблемы ў Беларусі».

Да 15 сутак арышту. Суды за «Бліскучы марш» і «Марш справядлівасьці». Абнаўляецца

19 верасьня на жаночым «Бліскучым маршы» у Менску і напярэдадні на «Маршах справядлівасьці» па ўсёй краіне адбыліся масавыя затрыманьні мірных пратэстоўцаў.

Паводле інфармацыі МУС, у суботу ў сталіцы затрымалі 415 чалавек і яшчэ 15 у іншых месцах. Суды ў розных гарадах Беларусі выносяць выракі затрыманым, пераважна арышты і штрафы.

Нейкай зразумелай лёгікі няма. Напрыклад суд Першамайскага раёна Менска пакараў Вадзіма Дамашэвіча арыштам на 15 сутак. Пры тым, што за аналягічнае правапарушэньне ў Гомлі Яўгена Гатоўкіна пакаралі 3 суткамі. А ў судзе Савецкага і Партызанскага раёнаў сталіцы вынесеныя грашовыя прысуды — па 540 рублёў штрафу.

Праваабаронцы з дапамогай валянтэраў зьбіраюць інфармацыю пра рашэньні судоў. Апэратыўныя дадзеныя шукайце на сайце «Вясны».

У міліцыі паведамілі пра 22 затрыманых на «Беларуськаліі»

Прадстаўнік прэс-службы УУС Менскай вобласьці Сяргей Чабатароў сказаў Свабодзе, што ў Салігорску на «Беларуськаліі» затрымалі 22 чалавекі.

«Цяпер зь імі разьбіраюцца: можа, кагосьці адпусьцяць; спатрэбіцца час, каб разабрацца, хто ўдзельнічаў у акцыі, а хто не. Магчыма таксама, што ня ўсе сярод затрыманых шахтары».

Міліцыя затрымала больш за 20 чалавек, якія выйшлі падтрымаць шахтара Алега Кудзёлку, што адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.

Сяргей Дылеўскі ня вырашыў, ці працягне ўдзел у Каардынацыйнай радзе

Рабочы Менскага трактарнага заводу і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі расказаў журналістам, што не пакідаў Беларусь і пасьля 25 сутак арышту хоча пабыць зь сям’ёй.

«Са мной усё ў парадку, я знаходжуся ў Беларусі. Пакуль не ўнікаў у інфармацыю пра тое, што цяпер адбываецца ў Каардынацыйнай радзе. Выконваю абяцаньне пабыць некалькі дзён зь сям'ёй», – цытуе Сяргея Дылеўскага расейскае агенцтва ТАСС.

Ён ды яшчэ пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч – двое зь сямі чальцоў прэзыдыюму рады, якія не пакінулі Беларусь і застаюцца на волі.

Кіпр ня будзе блякаваць рашэньне Эўразьвязу ў справе Беларусі

Пра гэта кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Кіпру паведаміў сёньня ў Брусэлі, дзе адбываецца сустрэча міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ.

Міністар замежных справаў Кіпру Нікас Хрыстадулідэс перад пачаткам сустрэчы заявіў:

«Рэакцыя Эўразьвязу на парушэньні правоў чалавека, наша рэакцыя на парушэньні сувэрэнітэту і сувэрэнных правоў краін-удзельніц ЭЗ, наша рэакцыя на любое парушэньне нашых фундамэнтальных каштоўнасьцяў і прынцыпаў — усё гэта ня можа рабіцца на замову. Тут мусіць быць пасьлядоўнасьць».

Аднак ён сказаў, што выканае рашэньне Рады.

Ілюстрацыйнае фота

Чытаць цалкам

МУС Беларусі: 20 верасьня затрымалі 442 чалавекі

«Марш справядлівасьці» у Менску, 20 верасьня
«Марш справядлівасьці» у Менску, 20 верасьня

Паводле прэсавай сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай, 20 верасьня, калі ў Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі «Маршы справядлівасьці», «за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах былі затрыманы 442 грамадзяніны (зь іх у Менску — 266)».

Да разгляду іх спраў у судзе пад вартай пакінулі 330 чалавек. Агулам за 20 верасьня ў розных населеных пунктах Беларусі зафіксавана 24 пратэставыя акцыі з удзелам больш як 20 тысяч чалавек.

Колькасьць людзей на маршы ў Менску МУС ацаніла ў 18 тысяч чалавек. Агенцтвы БелаПАН і Reuters налічылі 100 тысяч дэманстрантаў.

МУС прызнала, што ў Берасьці міліцыянты ўжылі сьлезацечны газ і зрабілі папераджальны стрэл у паветра сьвятлашумавым патронам.

МЗС Расеі лічыць юрыдычна нікчэмнай рэзалюцыю ААН аб сытуацыі ў Беларусі

У Маскве лічаць дэбаты ў Радзе правоў чалавека ААН наконт Беларусі спробай умяшаньня ва ўнутраныя справы краіны, а прынятую па іх выніках рэзалюцыю юрыдычна нікчэмнай, заявілі ў МЗС РФ.

У заяве ведамства гаворыцца, што заходнія дзяржавы выкарыстоўваюць Раду правоў чалавека ААН «у мэтах дэлігітымізацыі ўлады ў асобна ўзятай краіне».

У паведамленьні адзначаецца, што падчас дэбатаў старшыня РПЧ Элізабэт Ціхі-Фісльбэргэр прадэманстравала відэазварот Сьвятланы Ціханоўскай, што, на думку МЗС Расеі, не сумяшчаецца з нэўтральным статусам старшынства ў калектыўных органах ААН.

Шахтара Кудзёлку, які адмовіўся ўздымацца на зямлю, адвезьлі ў псыха-нэўралягічны дыспансэр, ягоных калегаў затрымалі

Страйкам «Беларуськалію» паведамляе, што да 4-га рудаўпраўленьня, дзе сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, пад’ехала некалькі мікрааўтобусаў, якія сілавікі выкарыстоўваюць на пратэстных акцыях.

Людзі прыйшлі падтрымаць шахтара Алега Кудзёлку, які раніцай 21 верасьня адмовіўся падымацца з забою пасьля начной зьмены.

Чытаць цалкам

«Гэта быў гвалт дзеля гвалту». Беларускі айцішнік пра турму на Акрэсьціна і пераезд ва Ўкраіну з коткай і сабакам

Максім Каралеўскі
Максім Каралеўскі

Менскі айцішнік Максім Каралеўскі апісаў у інтэрвію Свабодзе гісторыю свайго затрыманьня, катаваньняў у турме на Акрэсьціна, спробы абскардзіць незаконны арышт і пабоі ў Сьледчым камітэце і вымушаную эміграцыю ва Ўкраіну.

Максім Каралеўскі працаваў у Менску ў ІТ-кампаніі. Яго затрымалі ў ноч з 11 на 12 жніўня, калі ён ехаў на ровары каля Палаца спорту. Кажа, што гэта адбылося блізка да поўначы, калі не было ніякіх пратэстаў, а вуліца была пустой.

Цяпер ён знаходзіцца ва Ўкраіне — у Кіеў пераехала частка кампаніі, у якой ён працуе. Неўзабаве яна будзе зарэгістраваная ва Ўкраіне, што дазволіць яму і ягоным калегам цалкам легалізавацца ў суседняй краіне.
У Кіеве ён наведвае акцыі салідарнасьці зь беларусамі. На адну зь іх ён прыйшоў разам са сваім сабакам Осьцінам. Ягоная котка Паліна засталася дома, у кіеўскай арандаванай кватэры. Максім кажа, што пераезд з гадаванцамі быў няпростым, але сваіх улюбёнцаў ён ня мог кінуць. Ён сірата, а ў Менску ў яго засталася толькі бабуля, зь якой ён цяпер штодня размаўляе праз «Вайбэр».

Чытаць цалкам

«Дубінкі паводле прызначэньня» і «іх чакае суд». Што аб дзеяньнях сілавікоў у Беларусі кажуць калегі з Украіны, Расеі, Грузіі і Кіргізстану

Падчас здушэньня пратэстаў у Беларусі загінулі ня менш за шэсьць чалавек. Аднаго знайшлі павешаным у парку, у дваіх стралялі падчас разгону. Таксама быў знойдзены мёртвым член камісіі, які адмовіўся падпісаць выніковы пратакол. Ніводная крымінальная справа па фактах іх сьмерці і гвалту з боку сілавікоў не заведзеная.

Аб дзеяньнях беларускіх сілавікоў і аб працы на пратэстах «Настоящее время» пагаварыла з прадстаўнікамі праваахоўных органаў Украіны, Расеі, Грузіі і Кіргізстану.

Чытаць цалкам

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG