Праваабаронцам пакуль невядомыя поўныя зьвесткі пра затрыманых падчас разгону Жаночага маршу ў Менску. Зьвестак МУС пакуль няма.
Большую частку затрыманых падчас разгону Жаночага маршу ў Менску позна ўвечары і ўначы 19 верасьня выпусьцілі з раённых упраўленьняў міліцыі.
Але па стане на раніцу 20 верасьня Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозьвішчы каля 20 жанчын і мужчын, якіх даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Пра лёс значнай колькасьці затрыманых учора ў праваабаронцаў інфармацыі няма, як і поўнага сьпісу.
МУС Беларусі ўвечары 19 верасьня адмаўлялася паведамляць пра колькасьць затрыманых. Паводле «Вясны» ўсяго ў Менску было затрымана 390 чалавек.