Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Дэпутатка Менскага гарсавету заявіла, што складае свае паўнамоцтвы на знак пратэсту. Але яе «не адпусьцілі»

Дэпутатка Менскага гарсавету заявіла, што складае свае паўнамоцтвы на знак пратэсту. Але яе «не адпусьцілі»


Вольга Цесакова
Вольга Цесакова

Дэпутатка Менскага гарадзкога савету па Дзяржынскай выбарчай акрузе № 23 Вольга Цесакова просіць адклікаць яе празь немагчымасьць дапамагчы пацярпелым ад дзеяньняў сілавікоў.

У відэазвароце на тэлеграм-канале «Мая краіна Беларусь» яна патлумачыла, чаму Менскі гарсавет адмаўляе ёй у законным жаданьні скласьці паўнамоцтвы.

«З прычыны таго, што адбываецца ў краіне, я месяц таму напісала заяву аб датэрміновым складаньні паўнамоцтваў. Але гэтага аказалася недастаткова. У рамках беларускага заканадаўства, якое дзейнічае толькі ў неабходных для гэтага сытуацыях, дэпутат можа датэрмінова скласьці паўнамоцтвы ў выпадку хваробы, паводле рашэньня суду ў крымінальнай справе або шляхам адкліканьня, ініцыяванага выбарнікамі», — адзначыла Вольга Цесакова.

Пры гэтым дэпутатка, якая трапіла ў бюракратычнае кола, перакананая, што ў цяперашніх абставінах праблему гвалту, учыненага над мірнымі грамадзянамі, немагчыма перабіць рамонтам лавачак або адкрыцьцём новага дзіцячага садка.

«Бясьпека, права на ўнікальнасьць, справядлівасьць і сумленнасьць —тыя рэчы, якія сёньня павінны вызначаць ККД народнага абраньніка. Знаходзячыся ў здаровым розуме, цьвярозай памяці і не пад ціскам, я прызнаю сваю безгрунтоўнасьць як дэпутата. Сваю няздольнасьць дапамагчы ўсім нявінна пацярпелым і асуджаным падчас акцый і шэсьцяў. Калі згодныя са мной і верыце, гэтак жа як і я, што 2 + 2 = 4, вы ведаеце, што рабіць. Жыве Беларусь», — заявіла дэпутатка.

Вольгу Цесакову абралі ў Менскі гарсавет у 22-гадовым узросьце, яна стала самай маладой дэпутаткай. У той час яна была студэнткай магістратуры эканамічнага факультэту БДУ і чальцом каардынацыйнай рады навучальнай установы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG