Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вяртае карантын з прычыны каранавірусу


Ізраіль 18 верасьня зноў увядзе карантынныя захады ў сувязі з выбухам каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта абвясьціў прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу.

Апошнія дні ў краіне фіксуецца прырост колькасьці новых інфікаваных па некалькі тысяч за суткі. У пераліку на колькасьць жыхароў Ізраіль выйшаў на адно зь першых месцаў у сьвеце па тэмпах распаўсюду COVID-19.

Карантын будзе доўжыцца ня менш за тры тыдні — з 18 верасьня да 9 кастрычніка.

У Ізраілі закрыюцца школы, рэстараны, гандлёвыя цэнтры і гатэлі. Людзям будзе забаронена адыходзіць ад сваіх дамоў больш чым на 500 мэтраў. Таксама ўвядуць камэнданцкі час у шэрагу гарадоў. Захады, аднак, ня будуць такія жорсткія, як увесну, калі людзям фактычна забаранілі пакідаць свае дамы, акрамя як зь вельмі важных прычынаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG