Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі абвясьціла пра незаконнасьць працы фондаў падтрымкі пратэстоўцаў


Міністэрства юстыцыі выступіла з папярэджаньнем, што дзейнасьць фондаў, якія зьбіраюць сродкі для падтрымкі пратэстоўцаў, незаконная.

«Апошнім часам пачасьціліся выпадкі разьмяшчэньня ў сродках масавай інфармацыі і сетцы Інтэрнэт інфармацыі аб стварэньні „фондаў“, якія займаюцца зборам фінансавых сродкаў у падтрымку асобаў, якія ўдзельнічаюць у незаконных масавых мерапрыемствах і іншых публічных акцыях», — заявілі ў міністэрстве.

Незарэгістраваныя фонды, адзначае міністэрства, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

«Фонды, якія ажыцьцяўляюць збор фінансавых сродкаў у названых мэтах, не зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь. Дзейнасьць гэткіх „фондаў“ знаходзіцца па-за рамкамі прававога поля, у сувязі з чым адсутнічаюць дзейсныя мэханізмы празрыстасьці, кантролю руху грашовых сродкаў, якія трапляюць у іх распараджэньне, што можа спрыяць незаконнаму ўзбагачэньню асобаў, якія маюць непасрэднае дачыненьне да збору», — адзначылі ў міністэрстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG