Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўрапейскай Рады заклікаў паскорыць увядзеньне санкцыяў ЭЗ супраць беларускіх уладаў


Шарль Мішэль
Шарль Мішэль

Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль выступіў за тое, каб як найхутчэй увесьці ў дзеяньне санкцыі Эўразьвязу адносна вінаватых у палітычных рэпрэсіях у Беларусі.

«Заклікаю паскорыць працэс прыняцьця санкцыяў», — напісаў Мішэль у Твітэры.

Ён заявіў, што «палітычны перасьлед у Беларусі, у тым ліку затрыманьні па палітычных матывах і прымусовая дэпартацыя, павінен быць спынены».

«Беларускія ўлады павінны вызваліць палітычных вязьняў і дазволіць грамадзянам рэалізаваць сваё права на свабоду слова і сходаў», — напісаў кіраўнік Эўрапейскай Рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG