Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладчыкі Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту запісалі зварот аб гвалце ў Беларусі пасьля выбараў. ВІДЭА


Затрыманьні на Маршы студэнтаў у Менску. 1 верасьня.
Затрыманьні на Маршы студэнтаў у Менску. 1 верасьня.

Выкладчыкі патрабуюць вызваліць усіх палітвязьняў і завесьці справы па фактах гвалту, спыніць рэпрэсіі.

УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

Яны запісалі супольнае відэа, у якім выказваюць сваю нязгоду з гвалтам і злом, якія запанавалі ў Беларусі пасьля выбараў, а таксама салідарнасьць з затрыманымі.

Нагодай сталіся брутальныя затрыманьні студэнтаў унівэрсытэту, якія 4 верасьня засьпявалі ў сьценах ВНУ песьню зь м'юзыклу паводле «Les Misérables» Віктора Гюго. Выкладчыкі перакананыя, што краіна перажыла пункт невяртаньня, у Беларусі запанавалі гвалт і жорсткасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG