Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы, допыты, затрыманьні. Хроніка перасьледу 8 верасьня


Суд над журналістам Андрэем Шаўлюгам, допыт праз скайп, сьведка-міліцыянт ў балаклаве. 4 жніўня 2020 году.
Суд над журналістам Андрэем Шаўлюгам, допыт праз скайп, сьведка-міліцыянт ў балаклаве. 4 жніўня 2020 году.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў і звычайных грамадзян.

Памежнікамі на мяжы з Украінай затрыманая сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава, якую невядомыя ўчора выкралі ў цэнтры Менску. Паводле папярэдніх зьвестак праваабаронцаў, яе спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну.

Сьледчыя шукаюць актывіста «Маладога фронту» Віталя Трыгубава. Яго хочуць апытаць у межах крымінальнай справы, папярэдне — паводле арт. 339, ч.1 (хуліганства). Праваабаронцы паведамляюць, што перастаў выходзіць на сувязь і лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.

Затрыманая журналістка Валерыя Ўласік. У кватэры, дзе яна жыве разам з маці, рэдактаркай парталу Tut.by Галінай Уласік, прайшоў ператрус у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Валерыю будуць судзіць па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

У кватэры сябры рады таварыства «Экадом» Ксеніі Малюковай прайшоў ператрус. Ад раніцы невядомыя спрабавалі трапіць у жыльлё дырэктаркі «Экадому» Марыны Дубінай. Таксама прыходзілі ў кватэру да Соф’і Садоўскай — дачкі раней затрыманай экалягічнай актывісткі Ірыны Сухій.

У сябе дома ў Менску затрыманы Іван Васілюк, адзін з каардынатараў выбарчага штабу Валерыя Цапкалы.

У Берасьці затрыманы студэнт БДТУ Дзьмітры Сінюк. Да гэтага яму тэлефанавалі, каб «пагаварыць». Сам ён гэта зьвязваў з падзеямі 9–12 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG