Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколяга Ірыну Сухій абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 3 верасьня. Яе нават не было ў Менску


Ірына Сухій, архіўнае фота 2017 году
Ірына Сухій, архіўнае фота 2017 году

У кватэры яе 93-гадовай маці правялі вобшук.

Дачка Ірыны расказала, што каля 13.30 6 верасьня невядомыя людзі прыйшлі ў кватэру і забралі маці «на размову». «Яна пыталася, ці браць пашпарт, зьбіраць рэчы, ёй сказалі: „Мы вас не затрымліваем, гэта проста размова“, — кажа дзяўчына. — Дазволілі ёй апрануцца пры адчыненых дзьвярах».

Сухій даставілі ў Савецкае РУУС, доўгі час дзяжурны РУУС адмаўляў сям‘і, што яна там.

Празь некалькі гадзін у кватэру, дзе пражывае Ірына, прыйшлі з вобшукам. У кватэры была толькі 93-гадовая маці Ірыны Сухій.

«Бабуля ўвогуле не разумела, што адбываецца, яна ня ведала, што маму затрымалі, — кажа дачка Сухій. — Я прыйшла ўжо пад канец вобшуку, калі яны ўжо адабралі ўсё, што хацелі. Не было ані панятых, нікога. Мне паказалі дагары нагамі нейкае пасьведчаньне і паперу, дзе было напісана пра ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ніякіх дакумэнтаў мне не пакінулі, бо сказалі, што я ня маю на іх права, бо не была пры пачатку вобшуку».

Суд над Ірынай Сухій мае адбыцца 7 верасьня. Па зьвестках сям’і, яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 3 верасьня.

«Яна ў гэты вечар зьехала на хутар, шмат людзей гэта ведаюць», — кажа дачка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG