Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратары сувязі зноў абмяжоўваюць мабільны інтэрнэт 


Як і падчас ранейшых акцый, апэратары сувязі рэзка зьніжаюць хуткасьць мабільнага інтэрнэту або зусім спыняюць трафік.

Удзельнікі маршу ў розных канцах Менску паведамляюць аб праблемах з выхадам у сеціва ды поўную адсутнасьць сувязі праз 3G.

Пры гэтым канал За BYnet адзначае, што сувязь праз 2G працуе адносна нармальна.

Калі бачыце гэтае паведамленьне, паспрабуйце зайсьці ў тэлефоне ў Налады → Мабільныя сеткі → Мабільная перадача дадзеных → Пераважны рэжым сеткі і выбраць 2G.

Раней апэратары прызнаваліся, што зьніжаюць хуткасьць на патрабаваньне органаў улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG