Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы выказаў расчараваньне палітыкай Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Паводле міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, давер да зьнешняй палітыкі Эўразьвязу падарваны адсутнасьцю дзеяньняў у дачыненьні да Беларусі, дзе Брусэлю неабходна заахвочваць дэмакратыю і супрацьстаяць уплыву Расеі.

«Часам мы рэагуем занадта позна, і нашы захады фрагмэнтарныя і ня робяць ніякага ўражаньня на грамадзтва і людзей ва ўладзе», — сказаў Лінкявічус у інтэрвію выданьню Financial Times. — Калі мы ня будзем дакладна выконваць свае нацыянальныя абавязаньні, гэта разбурыць наш уласны падмурак».

Лінкявічус падкрэсьліў, што Эўропа павінна аказаць «значную і адчувальную» падтрымку беларускай апазыцыі.

«Беларускі народ не павінен адчуваць сябе пакінутым. Мы павінны даць яму пэрспэктыву быць сярод дэмакратычных дзяржаў», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG