У суботу 5 верасьня, у дзень жаночых маршаў у Менску і іншых гарадах Беларусі, беларускі Прагі таксама арганізавалі акцыю салідарнасьці на Вацлаўскай плошчы.
Па Менску прайшоў «Жаночы марш». ФОТА, ВІДЭА
У цэнтры чэскай сталіцы прагучалі беларускія народныя песьні, вершы клясыкаў беларускай літаратуры, а таксама песьні «Пагоня», «Простыя словы», «Тры чарапахі», «Перемен».
Пад вечар да жанчын далучыліся і мужчыны.