У сеціве зьявілася відэа з вуліцы Карла Маркса ў Менску, дзе йшла калёна студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі салідарнасьці.
Амапаўцы ў масках хапаюць студэнтаў — дзяўчат і хлопцаў — і цягнуць у мікрааўтобус. Аўтарка відэа абураецца і голасна патрабуе не чапаць дзяцей. Але АМАП на гэта не зьвяртае ўвагі.