Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Die Welt: Лукашэнкі ня будзе ў санкцыйным спісе ЭЗ, бо супраць Нямеччына, Францыя і Італія


Аляксандар Лукашэнка на вайсковым парадзе ў Менску 9 траўня 2020
Аляксандар Лукашэнка на вайсковым парадзе ў Менску 9 траўня 2020

Аляксандар Лукашэнка ня будзе ўключаны ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, паведаміла нямецкае выданьне Die Welt са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле інфармацыі Die Welt, за гэта, у прыватнасьці, выступіла Нямеччына, якую падтрымалі Францыя і Італія.

Падчас дыскусій Бэрлін і Парыж сьцьвярджалі, што каналы сувязі з Лукашэнкам павінны быць адкрытымі пры любых абставінах. Уключэньне яго ў санкцыйны сьпіс перашкодзіла б гэтаму. Некалькі дзяржаў Эўразьвязу, найперш краіны Балтыі і Польшча, ня згодныя з гэтым і прасілі ўнесьці імя Лукашэнкі ў сьпіс, піша Die Welt.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG