Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: Менск і Масква працягваюць кантакты з нагоды рэфінансаваньня доўгу Беларусі


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што кантакты паміж Масквой і Менскам з нагоды рэфінансаваньня доўгу Беларусі працягваюцца, і прапанаваў дачакацца візыту прэм’ера Расеі Міхаіла Мішусьціна ў Менск, інфармуе Інтэрфакс.

25-ы дзень пратэстаў. Судзяць студэнтаў і журналістаў

«Мішусьцін ж едзе, і трэба дачакацца яго кантакту», — сказаў ён журналістам, адказваючы на пытаньне, ці можна чакаць, што ўжо 3 верасьня падчас візыту Мішусьціна ў Менск будзе прынятае рашэньне з нагоды беларускага доўгу.

3 верасьня ў Менску чакаюць расейскага прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусьціна. Пра гэта паведаміў Сяргей Лаўроў. Мэта і дэталі візыту пакуль невядомыя, але чакаецца, што таксама будуць абмяркоўвацца падзеі ў Беларусі і пляны паглыбленьня інтэграцыі.

4 верасьня курс на Маскву возьме міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. На сумесным паседжаньні кіраўнікоў абаронных ведамстваў дзяржаў — удзельніц АДКБ генэрал-маёр выступіць з дакладам «Аб міжнароднай і рэгіянальнай бясьпецы, кансалідацыі намаганьняў у прадухіленьні пагрозы разьвязваньня войнаў і ўзброеных канфліктаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG