Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: Ярмошына ў Менску, але камэнтароў пра падзеі ў Беларусі не дае


Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК. Архіўнае фота.
Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК. Архіўнае фота.

Лідзія Ярмошына знаходзіцца ў Менску на працоўным месцы, заявілі Свабодзе ў Цэнтральнай выбарчай камсіі Беларусі.

Яе сакратарка адмовілася наўпрост злучыць карэспандэнта Свабоды зь Ярмошынай праз службовы тэлефон, але схадзіла да яе ў кабінэт, каб перапытаць, ці не пагадзілася б яна пракамэнтаваць апошнія падзеі ў Беларусі, выкліканыя выбарамі 9 жніўня.

Сакратарка вярнулася ад Лідзіі Ярмошнай і сказала, што тая не дае камэнтароў на названую тэму.

Пры гэтым яна абвергла зьвесткі, што Ярмошына нібыта выехала ў Расею — у Калінінград, дзе некалі вучылася і пачынала працаваць.

Краіны Балтыі абнародавалі санкцыйны сьпіс у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, Ярмошына ў іх сярод першых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG