Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінкульт звольніў кіраўніцу Белдзяржунівэрсытэта культуры і мастацтваў 


Студэнты на субботніку, ілюстрацыйнае фота
Студэнты на субботніку, ілюстрацыйнае фота

Зь ініцыятывы наймальніка — Міністэрства культуры — 31 жніўня звольненая рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры і мастацтваў Аліна Корбут, паведамілі БелаПАН у прыёмнай ВНУ.

У сваю чаргу, страйкам установы адзначыў, што студэнты плянуюць 1 верасьня сабрацца ля галоўнага ўваходу, каб выказаць нязгоду са звальненьнем Аліны Корбут. На гэтай пасадзе кандыдат пэдагагічных навук, дацэнт працавала з 2017 году.

Навучэнцы і выкладчыкі раней далучыліся да пэтыцыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту і яшчэ пяці ВНУ з палітычнымі патрабаваньнямі. Аўтары заявілі аб парушэньні іх права на сумленныя і празрыстыя выбары, свабоду волевыяўленьня, жыцьцё і бясьпеку, абарону ад замахаў на свабоднае выказваньне сваёй пазыцыі.

Яны запатрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі; спыненьня гвалту і пакараньня вінаватых у зьбіваньнях і катаваньнях затрыманых; неадкладнага вызваленьня палітвязьняў і ўсіх неабгрунтавана затрыманых; спыненьня перасьледу за палітычныя погляды; адстаўкі Цэнтравыбаркаму; правядзеньня паўторных сумленных выбараў з допускам незалежных назіральнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG