Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: Замест таго каб перашкаджаць СМІ, уладам варта засяродзіцца на памкненьнях беларускага народу


Фота АР
Фота АР

«Журналістам павінна быць дазволена выконваць сваю працу без запалохваньняў і бяз штучных адвольных абмежаваньняў з боку ўладаў — такіх, як затрыманьне альбо пазбаўленьне акрэдытацыі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпляматычнага ведамства ЭЗ Жузэпа Бурэля Пэтэр Стана.

«Апошнія абмежаваньні ў дачыненьні да незалежных СМІ, у тым ліку замежных журналістаў, якія маюць належную акрэдытацыю, непрымальныя і ўяўляюць сабой чарговую спробу ўладаў абмежаваць свабодную плынь інфармацыі», — гаворыцца ў заяве. Пэтэр Стана нагадвае, што свабода СМІ і свабода інфармацыі — гэта ключавыя складнікі кожнага дэмакратычнага грамадзтва.

«Замест таго каб запалохваць і перашкаджаць сродкам масавай інфармацыі ў асьвятленьні падзеяў, уладам варта засяродзіцца на разглядзе і задавальненьні патрабаваньняў і памкненьняў беларускага народу, якія былі выказаныя беспрэцэдэнтна і мірна цягам апошніх некалькіх тыдняў», — заяўляе афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпляматычнага ведамства ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG