Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніком Фэдэрацыі хакея Беларусі стаў асабісты трэнэр Колі Лукашэнкі 


Дзьмітры Баскаў на сустрэчы з праціўнікамі акумулятарнага заводу ў Берасьці
Дзьмітры Баскаў на сустрэчы з праціўнікамі акумулятарнага заводу ў Берасьці

26 жніўня на паседжаньні выканкаму Фэдэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў выступіў з прашэннем аб адстаўцы, гаворыцца на сайце арганізацыі.

Выканаўцам абавязкаў прызначаны ягоны намесьнік, генэральны дырэктар менскага «Дынама» Дзьмітры Баскаў.

Генадзь Савілаў прызнаў, што асноўнай прычынай ягонага сыходу стала «разыходжаньне ў поглядах на разьвіцьцё хакея». І выказаў спадзяваньне, што новы кіраўнік фэдэрацыі зможа вярнуць Беларусь у сусьветную эліту, каб нарэшце ў Беларусі зазьзялі зоркі узроўню Руслана Салея, Міхаіла Грабоўскага, братоў Касьціцыных.

У сваю чаргу Дзьмітры Баскаў падзякаваў папярэдніку за ўсё, што той зрабіў на пасадзе старшыні фэдэрацыі.

Баскаву 42 гады, ён майстар спорту па хакеі, трэнэр прэзыдэнцкай каманды Аляксандра Лукашэнкі і асабісты настаўнік ягонага малодшага сына Мікалая, які выступае за юніёрскі калектыў «Грыфоны». Ня так даўно на распараджэньне Лукашэнкі ён атрымаў долю ўласнасьці ў скандальным акумулятарным заводзе ў Берасьці.

Спартовы функцыянэр заўзяты прыхільнік палітыкі дзейнага кіраўніка краіны, рэзка крытыкуе спартоўцаў, якія выказваюцца супраць Лукашэнкі.

Асабіста ўдзельнічае ў прапагандысцкіх мітынгах і аўтапрабегах «За бацьку», нават апынуўся ў эпіцэнтры скандалу. У сеціва трапіла відэа, як падчас аднаго з прабегаў Баскаў на пасажырскім сядзеньні проста з бутэлькі п’е гарэлку «Прэзыдэнт» і задаволена прамаўляе: «Ой, як добра!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG