Работнікі ААТ «БелАЗ» у Жодзіна 26 жніўня выйшлі на марш у падтрымку пацярпелых падчас пратэстаў, страйкоўцаў і рэпрэсаваных работнікаў завода. Да іх далучыліся жыхары гораду. Міліцыя пад'ехала да пратэстоўцаў і папярэдзіла, што сход несанкцыянаваны, прасіла разысьціся, але людзей гэта не спыніла.
Каля 500 чалавек прайшліся ад прадпрыемства БелАЗ да цэнтру гораду. Ніякіх здарэньняў і затрыманьняў падчас акцыі не было.
Каля 500 чалавек прайшліся ад прадпрыемства БелАЗ да цэнтру гораду. Ніякіх здарэньняў і затрыманьняў падчас акцыі не было.