Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна з 29 жніўня да 29 верасьня закрывае мяжу. Для рэпрэсаваных беларусаў уезд застанецца адкрытым


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украіна з сувязі з пашырэньнем маштабаў пандэміі каранавірусу ўводзіць забарону на ўезд іншаземцаў на сваю тэрыторыю з 00.00 гадзін 29 жніўня да 00.00 28 верасьня на час карантыну да 29 верасьня.

У той жа час, як паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў, будуць дзейнічаць выключэньні, у тым ліку і для грамадзян Беларусі, вымушаных уцякаць са сваёй краіны пад пагрозай рэпрэсій за ўдзел у масавых акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў.

Адпаведны праект пастановы падтрымалі ўсе сябры ўкраінскага ўраду на пасяджэньні 26 жніўня. Цягам наступнага дня тэкст пастановы будзе дапрацаваны і апублікаваны.

25 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў ураду прадугледзець спрошчаныя правілы ўезду беларускіх грамадзян на ўкраінскую тэрыторыю ў выпадку закрыцьця межаў:

«Як мы можам забараніць беларусам уезд, асабліва ўлічваючы надзвычай напружаную ўнутрыпалітычную сытуацыю ў іх? Я лічу, што для беларусаў трэба разумна прапісаць больш лёгкія ўмовы. Гэта вельмі далікатная тэма, усё трэба ўлічваць», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG