Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага пасьля акцыі пратэсту хірурга-анколяга выпусьцілі, мяркуецца, пасьля ўмяшаньня міністра 


Пікет у абарону настаўнікаў каля Міністэрства адукацыі
Пікет у абарону настаўнікаў каля Міністэрства адукацыі

25 жніўня пасьля акцыі ў падтрымку настаўнікаў быў затрыманы лекар-анколяг Дзьмітры Аляксандраў.

Аднак пасьля ўмяшаньня міністра аховы здароўя яго неўзабаве выпусьцілі, паведамляе тэлеграм-канал «#МатолькаДапамажы».

Апэратыўна пацьвердзіць гэтую інфармацыю ў Мінздароўя і МУС Свабодзе не атрымалася. У МУС спаслаліся, што інфармацыю пра канкрэтных затрыманых людзей могуць давай толькі зь іх згоды і блізкім сваякам.

Дзьмітры і яго жонка Віялета ўдзень 25 жніўня прыйшлі да Міністэрства адукацыі, каб падтрымаць выкладчыкаў. Да таго Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў школах не павінны выкладаць тыя, хто не падзяляе прынцыпы дзяржаўнай ідэалёгіі.

У адказ настаўнікі выйшлі на акцыю пратэсту каля будынку Міністэрства адукацыі. Да іх далучыліся бацькі і іншыя неабыякавыя людзі. Кіраўнік ведамства да пратэстоўцаў ня выйшаў. Затое да будынка пад’ехалі аўтазакі і вадамёты.

Калі пасьля пратэсту Дзьмітры і Віялета вярталіся да сваёй машыны, з мікрааўтобуса выскачылі шэсьць супрацоўнікаў АМАПу і затрымалі мэдыка. Паводле праваабаронцаў з цэнтру «Вясна», яго даставілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Міністэрства здароўя пакуль не даступнае для камэнтару.

Дзьмітры Аляксандраў працуе хірургам у РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі ў Бараўлянах пад Менскам. Ён высокакваліфікаваны спэцыяліст у апэрацыях пухлін галавы і шыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG