Як паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого», выканаўцам абавязкаў міністра аховы здароўя прызначылі 52-гадовага Дзьмітрыя Піневіча — да таго ён быў першым намесьнікам міністра.
Дзьмітры Піневіч пачынаў кар’еру хірургам у менскай паліклініцы, стаў у 1999 годзе галоўным лекарам 6-й гарадзкой клінічнай лякарні, з 2002 да 2011 кіраваў камітэтам аховы здароўя Менгарвыканкаму. Апошнія 9 гадоў быў на пасадзе першага намесьніка міністра здароўя.
Таксама зьяўляецца старшынём мэдычнай і антыдопінгавай камісіі Нацыянальнага алімпійскага камітэту.
Былога міністра аховы здароўя Ўладзімера Караніка Лукашэнка паставіў кіраваць Горадзенскім аблвыканкамам замест звольненага Ўладзімера Краўцова.