Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы чалавек скіраваліся ў бок Палацу незалежнасьці. АМАП перагарадзіў праспэкт 


Падыход да Палацу незалежнасьці перагароджаны сілавікамі
Падыход да Палацу незалежнасьці перагароджаны сілавікамі

Некалькі тысяч чалавек з натоўпу дэманстрантаў пайшлі па праспэкце Пераможцаў у бок Палацу незалежнасьці, які зьяўляецца адной з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі.

Прыкладна 10 аўтобусаў з байцамі АМАП накіраваліся ў той жа бок, перадае карэспандэнт Свабоды.

Некалькі сотняў амапаўцы і ўнутраныя войскі перагарадзілі праспэкт Пераможцаў у раёне выставачнага цэнтру «БелЭкспа».

Людзі занялі цалкам праспэкт. Галава калёны знаходзіцца ля заводу «Атлянт» і бізнэс-цэнтру «Вікторыя».

Паміж дэманстрантамі і АМАПам застаецца каля 100 мэтраў, перадае карэспандэнт Свабоды. Людзі набліжаюцца, крычаць: “Трыбунал”. АМАПу са шчытамі каля 1000 чалавек, за імі вадамёты і спэцтэхніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG