У Менску сёньня адбываецца Марш новай Беларусі. У пачатку дня падаў додж і здавалася, што акцыя будзе менш шматлікай. Але дождж скончыўся і вуліцы гораду запоўнілі дзясяткі тысяч людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Самі ўдзельнікі мяркуюць, што яна больш шматлікая, чым тыдзень таму, 16 жніўня.