Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы адгарадзілі стэлу «Менск — горад-герой» калючым дротам. ФОТА 


Калючы дрот каля стэлы. «Менск — горад-герой», Менск, 23 жніўня 2020 году.
Калючы дрот каля стэлы. «Менск — горад-герой», Менск, 23 жніўня 2020 году.

Вакол стэлы «Менск — горад-герой» вайскоўцы расьцягнулі калючы дрот.

Карэспандэнта парталу Tut.by затрымалі і неўзабаве адпусьцілі. На разьвітаньне прыгразілі, каб не вяртаўся, а то «затрымаюць надоўга».

Tut.by публікуе фота вайскоўцаў з аўтаматамі, якія стаяць ля стэлы.

Правам на затрыманьне, акрамя міліцыі ды іншых сілавых ведамстваў, у мірны час армія валодае пры рэжыме надзвычайнага здарэньня, але такога ў Беларусі няма.

Раней міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін папярэдзіў пратэстоўцаў, што тыя будуць мець справу з арміяй.

Тыдзень таму ля стэлы сабралася больш за 200 тысяч староньнікаў пераменаў. Ніякіх эксцэсаў ня здарылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG